У Мінску абмяркоўваюць пытанні процідзеяння насіллю ў сям'і

23 сентября 2015

Прадстаўнікі кампетэнтных органаў шэрагу краін абмяркоўваюць у Мінску пытанні процідзеяння насіллю ў сям'і. Сёння другі дзень мерапрыемства. Семінар праходзіць у Міжнародным вучэбным цэнтры Акадэміі МУС. У дыскусіі бяруць удзел спецыялісты Беларусі, Расіі, Казахстана, Малдовы, Польшчы і Літвы. Прадстаўнікі розных краін дзеляцца з калегамі паспяховым вопытам.

Спецыялісты адзначаюць, што часцей за ўсё ахвярамі гандлю людзьмі становяцца як раз тыя дзяўчаты і жанчыны, якія раслі ў атмасферы сямейнага насілля або ж самі яму падвяргаліся. Таму гэтыя дзве праблемы трэба разглядаць разам.