У Мінску назвалі імёны пераможцаў конкурсу Worldskills Беларусь

24 мая 2018

Гэта маладыя спецыялісты ў 37 прафесіях. За кароткі час ім трэба было пашыць сукенку, адрамантаваць машыну, напісаць сайт і нават сабраць робата. За золата змагаліся больш за 300 чалавек. Пераможцы атрымалі падарункі, а таксама права прадстаўляць нашу краіну на міжнародным чэмпіянаце ў Казані.