У Мінску назвалі імёны 40 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2018"

16 марта 2019

Кветкі, падарункі, віншаванні і, галоўнае, словы падзякі. Сёння ў Мінску назвалі імёны 40 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу "Жанчына года - 2018". Узнагароды за працу і ўклад у развіццё сучаснага грамадства, цярпенне і працавітасць уручаліся ў намінацыях: "Лідарства і паспяховае кіраўніцтва", "Актыўная жыццёвая пазіцыя", "Гаспадыня сяла" і  "Духоўнасць і культура". Асаблівая ўвага - маці, чыя ў прамым сэнсе слова праца  годная высокіх ушанаванняў і прызнання не толькі на сцэне, але ў звычайным жыцці. Адзначым, сёлета ў конкурсу з'явілася свая эмблема "Васільковая жар-птушка" як сімвал, які ўвасабляе беларускую жанчыну.