У Мінску ўзнагародзілі праведнікаў народаў свету

9 апреля 2013

У  Дзень памяці ахвяр Другой  сусветнай вайны высокага звання ўдастоіліся адразу 5 беларусаў. Гэта людзі, якія ўкрывалі або дапамагалі выжыць яўрэям у гады акупацыі. Праведнікамі іх прызналі пасмяротна. Дыпломы і медалі найбліжэйшым сваякам перадалі прадстаўнікі Ізраільскага культурнага цэнтра ў нашай краіне. Імёны праведнікаў-беларусаў ужо запісаны на тэрыторыі мемарыяла Катастрофы і гераізму ў Іерусаліме.


Усяго ў Беларусі праведнікамі народаў свету прызнаныя больш за 700 чалавек.