У Мінску ўзнагародзілі лепшых журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ

29 ноября 2017

Сёння ў Мінскім аблвыканкаме прайшла цырымонія ўзнагароджання лепшых журналістаў рэгіянальных і рэспубліканскіх СМІ. Сярод іх і карэспандэнт Агенцтва тэленавін Аляксей Кандраценка. Увесь год прадстаўнікі мас-медыя асвятлялі падзеі ў эканоміцы, палітыцы, культуры, турызме і іншых сферах жыцця. Друкаваныя СМІ па-ранейшаму не страчваюць сваёй запатрабаванасці. Раённыя газеты з блізкімі для чытачоў навінамі змяняюць фармат. Пры гэтым сёння іх можна чытаць і анлайн.

Сёлета Мінаблвыканкам узнагародзіў прадстаўнікоў цэнтральнага рэгіёна і ў такіх намінацыях, як “Паэзія” і “Дзіцячая літаратура”.