У Мінску ўзнагародзілі лепшых педагогаў - пераможцаў у намінацыях конкурсу "Настаўнік года - 2023"

28 сентября 2023

Фіналісты конкурсу "Настаўнік года Беларусі - 2023"- фундамент сістэмы адукацыі - заявіў першы намеснік міністра профільнага ведамства Аляксандр Бахановіч. У БДПУ ўзнагародзілі пераможцаў у намінацыях, лаўрэатаў і ўдзельнікаў конкурсу. На працягу 10 дзён яны праходзілі выпрабаванні. Педагогі змагаліся ў публічных выступленнях, шукалі рашэнні няпростых сітуацый, праводзілі ўрокі, міні-урокі, давалі майстар-класы для студэнтаў.

Хто ж стаў настаўнікам года Беларусі - 2023? Даведаемся сёння вечарам.   У Палацы Рэспублікі абвесцяць пераможцу, а мы раскажам вам у сваіх наступных выпусках.