У Мінску пачаўся рэспубліканскі злёт пошукавых атрадаў

1 июля 2019

Школьнікі  ўвекавечваюць  памяць загінуўшых, працуюць з архіўнымі матэрыяламі, удзельнічаюць у  палявых  пошукавых работах. Дзякуючы сваёй плённай працы  яны знаходзяць звесткі аб  прапаўшых  салдатах і пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай вайны.

На працягу тыдня актывісты  пошукавых  атрадаў наведаюць Музей ваеннай гісторыі, мемарыял "Трасцянец", а таксама возьмуць удзел ва ўрачыстым парадзе 3-га ліпеня.