У Мінску мотасезон адкрылі аматары двухколавай тэхнікі Harley-Davidson

27 апреля 2013

Для кагосьці гэта проста матацыклы. Для іх - вобраз жыцця. Сёння ў Мінску мотасезон адкрылі прыхільнікі самага культавага брэнда аматараў двухколавай тэхнікі - Harley-Davidson. Дзясяткі байкераў сабраліся, каб пагутарыць і пракаціцца з ветрыкам. Ажыятаж прадказальны. Менавіта сёлета ва ўсім свеце святкуецца 110-годдзе заснавання Harley. Сярод гасцей былі і прадстаўнікі Расіі. Падобны злёт беларускага мотаруху пад лейблам гэтай маркі праходзіць упершыню. Арганізатарамі адкрыцця мотасезона стаў салон Harley-Davidson у Мінску. Гэты дылерскі цэнтр працуе ўжо амаль год. За  гэты час ён набыў дастатковую колькасць кліентаў і проста неабыякавых прыхільнікаў самай вядомай байкерскай маркі ў свеце.