У Мінску мадэрнізацуюць сістэму аховы здароўя

15 июня 2016

У найбліжэйшы час у сталічным мікрараёне Каменная горка адкрыецца дзіцячая і дарослая паліклінікі, яшчэ адна для дарослых - у Брылевічах. Адкрыюцца і новыя карпусы бальніц: 4-ай клінічнай і дзіцячай інфекцыйнай, разам з модулем магніта-рэзананснай тэрапіі. Акрамя таго, зараз ідзе рэканструкцыя 9-ай клінікі і гарадскога анкалагічнага дыспансера. Дарэчы, на развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы - мадэрнізацыю і будаўніцтва - з гарадскога бюджэту было выдаткавана больш як паўтара трыльёна рублёў. Аўтапарк хуткай медыцынскай дапамогі папоўніўся 40 новымі аўто.

Да канца года ва ўсіх сталічных паліклініках з'явяцца інфакіёскі, электронныя рэцэпты і базы пацыентаў для мабільнай сувязі з доктарам.