У Мінску да адкрыцця рыхтуецца школа ў мікрараёне Лебядзіны

23 мая 2024

У мінскім мікрараёне Лебядзіны да адкрыцця рыхтуецца школа - з басейнам, футбольным полем і спартыўным гарадком. Ужо ў новым навучальным годзе яна сустрэне больш за тысячу вучняў. У адукацыйным аб'екце  два навучальныя корпусы і бібліятэка, разнастайныя творчыя студыі і майстэрні. Тым часам у "аквацэнтры" будуць створаны ўсе ўмовы для заняткаў юных плыўцоў. Там жа ёсць трыбуны для гледачоў  - сто месцаў. З клопатам пра здароў'е і камфорт дзяцей добраўпарадкоўваюць і прылеглую тэрыторыю.

Акрамя новай школы ў мікрараёне Лебядзіны ў верасні  мінчане чакаюць і іншыя адкрыцці. Першых выхаванцаў сустрэне дзіцячы сад у Фрунзенскім раёне. Працягваецца  будаўніцтва  і іншых дашкольных аб'ектаў. Новую школу ўзводзяць таксама ў жылым комплексе "Мінск-Мір".