У Мінску дадзены старт дзявятай Беларускай антарктычнай экспедыцыі

28 октября 2016

Загадку шостага кантынента планеты паспрабуюць разгадаць шасцёра ўдзельнікаў. Па традыцыі ўзначальваць працяглае падарожжа будзе Аляксей Гайдашоў. Напярэдадні ўрачыстая цырымонія прайшла ў Нацыянальнай акадэміі навук. Афіцыйныя мерапрыемствы аб'ядналі з лекцыяй у фармаце "пытанне-адказ". Паўтысячная зала была практычна ўся запоўненая. Асаблівую папулярнасць сярод маладых энтузіястаў набыў самы вопытны беларускі палярнік - Юрый Гігіняк адправіцца пакараць Антарктыду ў 72 гады.

Уладзімір Логінаў, акадэмік НАН Беларусі: "Гэта месца на Зямлі, дзе шмат магчымасцяў адказаць на глабальныя пытанні змянення клімату. Магнітнае поле Зямлі дазваляе там урывацца часціцам розных энергій па сілавых лініях. І гэта немалаважнае пытанне ўплыву сонечнай актыўнасці на Зямлю. Гэта скандальнае дыскусійнае пытанне з часоў Галілея, якое дагэтуль актуальнае".

Падчас маючай адбыцца экспедыцыі беларусы плануюць рэалізаваць пяць навуковых праграм. Сярод іх даследаванні азонасферы, клімату, ультрафіялетавай радыяцыі. Таксама неабходна пратэсціраваць антарктычнае абсталяванне і прадоўжыць мантаж айчыннай палярнай станцыі.