У Мінску будуць узводзіць больш жылля для шматдзетных сем'яў

30 апреля 2019

Сёлета будуюць адразу 15 жылых дамоў з дзяржаўнай падтрымкай. На гэта выдзелена каля 107 мільёнаў беларускіх рублёў. Такім чынам уваходзіны адзначаць амаль 2 тысячы шматдзетных сем'яў, пры гэтым на чарзе ў сталіцы  зараз больш  як 5,5 тысячы такіх сем’яў. Гарадскія ўлады разглядаюць і выдзяленне зямельных участкаў у мяжы горада.

Задача гарадскіх уладаў зараз - стварыць такія ўмовы, каб шматдзетныя сем'і Мінска чакалі будаўніцтва жылля не больш як год.