У Мінск прыехалі юныя даследчыкі - будучыя навукоўцы

17 марта 2018

Школьнікі і выхаванцы дзіцячых садкоў з Беларусі і Расіі спачатку прайшлі адбор на раённых спаборніцтвах. За месца ў фінале фестывалю змагаліся амаль дзвесце чалавек. Вынаходнікі-пачаткоўцы прапанавалі журы новы водар, прадэманстравалі, як рухаюцца робаты, і стварылі вадкую цацку - антыстрэс.

Удзельнікі атрымалі граматы і падарункі і ўбачылі лазернае шоу.