У Мінск прыбыла праваслаўная святыня

13 сентября 2015

Ва Усіхсвяцкую царкву з Бранскай вобласці даставілі абраз, якому некалькі стагоддзяў таму маліўся сам старац Серафім Сароўскі. Абраз Божай Маці "Замілаванне", які заміраточыў 15 гадоў таму, падарожнічае па свеце і вылечвае людзей. Ён дапамагае бяздзетным парам і хворым на анкалогію.

Абразу ўжо пакланіліся праваслаўныя Віцебска. У Мінску вобраз прабудзе да 27 верасня. Некалькі дзён ва Усіхсвяцкім саборы, а пасля - у храме ў гонар Іова Шматпакутнага пры сталічным Доме Міласэрнасці.