У Мінск з ЗША прыбыла гранд-парфумер свету - беларуска Сафія Гройсман

15 июня 2013
Яна пакарыла Іў Сен-Ларана і Элізабет Тэйлар, але свой галоўны водар прысвяціла роднай Беларусі!

На радзіме яна прэзентуе эксклюзіўныя духі. Праўда, без дакладнай назвы. Сярод пробных варыянтаў: Белая Русь №5 і Жаданне прахалоды. У духоў пакуль няма і персанальнага флакона. Формулу водару Гройсман трымае ў сакрэце. Але дакладна вядома, гэта яго не канчатковая версія. У хуткім часе Мадам нос мадэрнізуе духі.

Пакуль адбываюцца пошукі заказчыкаў, аўтар мае намер пашырыць серыю. Духі, якія адлюстравалі знакавыя водары Беларусі, - духмянасць лясоў, прахалоду азёр і рэк - Гройсман пакажа ў касметычнай лініі. На паліцах магазінаў сродкі па доглядзе цела з'явяцца да пачатку наступнага года.