У міжнародным пункце пропуску Брэст затрымалі 13 штык-нажоў

13 августа 2013
Як растлумачыў уладальнік аўтамабіля, жыхар Баранавічаў, ён купіў вырабы ў Польшчы і вёз іх у сваю прыватную калекцыю. І хоць беларус перасякаў мяжу праз чырвоны калідор, у дэкларацыі адзначыў, што вязе сантэхніку.

Як высветлілася, жыхар Баранавічаў ужо аказваўся ў падобнай сітуацыі ў маі. Тады на мяжы яго раззброілі на 11 колючых і рэжучых прадметаў. Згодна з заканадаўствам Мытнага саюза, халодную зброю трэба абавязкова дэклараваць. Вырабы канфіскаваныя, праводзіцца праверка.