У Лоеве сёння адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу

29 декабря 2017

Прасторны і зручны - для вялікай сям'і. У Лоеве сёння адкрылі дзіцячы дом сямейнага тыпу. У ім будуць жыць Галіна і Алег Антонавы і іх пакуль пяцёра прыёмных сыноў. Неўзабаве дзяцей у гэтай сям'і будзе больш. Плошча новага дома - амаль 200 квадратных метраў. Тут ёсць усё неабходнае - ад мэблі да сістэмы відэаназірання.

Дзіцячы дом сямейнага тыпу стаў у Гомельскай вобласці юбілейным - 45-м.