Мастер у Капыльскім раёне шмат гадоў майстар вырабляе гармонікі, цымбалы, балалайкі і скрыпкі

26 октября 2017

Зрабіць музычны інструмент сваімі рукамі. У Капыльскім раёне на працягу трыццаці гадоў майстар Аляксандр Байрашэўскі вырабляе гармонікі, цымбалы, балалайкі і скрыпкі. Да смычковых інструментаў у рамесніка асаблівае стаўленне. Ён стварае іх для навучэнцаў музычных школ і прафесійных музыкантаў з Беларусі і замежжа. Аляксандр Байрашэўскі і сам валодае некалькімі інструментамі і працуе ў розных стылях.

Больш падрабязна пра гэта складанае і тонкае рамяство мы раскажам у нядзелю ў праграме "Навіны. Цэнтральны рэгіён". Глядзіце нас у 12:10.