У Клецку сталі выпускаць крэм-суп на аснове таматаў, буракоў і гарбуза

8 декабря 2023

Карысная прадукцыя з Мінскай вобласці і новыя экспартныя кірункі. У Клецку  сталі выпускаць крэм-суп на аснове таматаў, буракоў і гарбуза. Да навінкі прыглядаюцца пакупнікі і з іншых краін. А сярод актуальных "бестселераў" клецкіх прамыслоўцаў - вараныя буракі, морква і бульба ў вакуумнай упакоўцы. Гатовы варыянт для салатаў або гарніраў з сыравіны ад беларускіх фермераў. Акрамя таго, прадпрыемства выходзіць на азіяцкі рынак з дзіцячым харчаваннем з ягад, агародніны і садавіны.

У планах прадпрыемства з Клецка - пашырыць асартымент для дзяцей, гэта прадукцыя з папулярнага сёння расліннага малака на аснове розных відаў арэхаў і злакаў.