У храме ў імя Святога Аляксандра Неўскага ўпершыню пасля абнаўлення адзначаюць Вялікдзень

24 апреля 2022

Для прыходу гэтай святыні Уваскрэсенне Хрыстовае асаблівае - Вялікдзень тут адзначаюць упершыню пасля абнаўлення і паўторнага асвячэння. Храм у імя Святога Аляксандра Неўскага - адзіны ў горадзе, які цалкам захаваў свой першапачатковы выгляд. 

У галоўнае хрысціянскае свята адправіліся сюды яшчэ і таму, што найстаражытнейшая сталічная царква размешчана ў без перабольшання нацыянальным пантэоне. Гэта асабліва актуальна ў Год гістарычнай памяці. Вольга Мядзведзь - пра цуды ў сэрцы сталіцы і новае аблічча гісторыка-культурнай каштоўнасці (відэа).