У кожным раёне для школьнікаў праводзяць марафоны, алімпіяды і тэматычныя фестывалі

14 сентября 2017

На гэтым тыднi вучняў школ i гiмназiй Мінскай вобласці запрашаюць на майстар-класы i паказальныя выступленнi спартыўных школ i секцый. Селёта асаблівая ўвага алiмпiйскiм відам спорту. У кожным раёне для школьнікаў праводзяць марафоны, алімпіяды і тэматычныя фестывалі. Расказвае Наталля Кузьмiцкая.

3:2. Па партыях лідзіруе Самсонаў. Як і яго знакаміты цёзка, Ілья Самсонаў часам не пакідае надзеі сваім сапернікам. Ён ужо два гады гуляе ў настольны тэніс і марыць аб вялікай спартыўнай кар'еры.

Секцыю па настольным тэнісе ў спартыўнай школе Дзяржынскага раёна наведваюць амаль паўсотні дзяцей: ад вучняў пачатковых класаў да выпускнікоў. Займаюцца на высокім узроўні. Каб падтрымаць спартыўны азарт і імкненне юных тэнісістаў да новых дасягненняў, лепшых накіроўваюць не толькі на мясцовыя, але і замежныя спаборніцтвы.

Для дзяцей раёна, акрамя настольнага тэніса, у школе адкрыты яшчэ тры спартыўныя напрамкі - клуб адзінаборстваў, футбол і баскетбол.

Для тых, хто яшчэ не вызначыўся са сваім спартыўным хобі, на гэтым тыдні ва ўсіх раёнах вобласці праходзяць майстар-класы і паказальныя заняткі па самых разнастайных відах спорту: ад веславання на байдарках і каноэ да верхавой язды.

Заняткі спортам карысныя не толькі для здароўя, але і інтэлектуальнага развіцця. У адзіночных відах спорту развіваецца адказнасць, упэўненасць і мэтанакіраванасць, у камандных - такія карысныя якасці, як узаемадапамога і сяброўства.