У Гродне на месцы будаўніцтва гандлёва-забаўнага цэнтра выяўлены астанкі салдат

12 февраля 2018

Да завяршэння экспертыз спецыялісты не могуць дакладна ідэнтыфікаваць пахаванне, Але, як мяркуецца, гэта астанкі байцоў Чырвонай арміі, якія змагаліся пры абароне Гродна. Пры дэталёвым аглядзе эксперты-крыміналісты дасталі з зямлі процівагазы, асабістыя рэчы, а таксама боепрыпасы і часткі зброі. Знойдзены і асабісты медальён салдата.

У найбліжэйшы час на месца прыбудуць спецыялісты пошукавага батальёна Мінабароны. Мяркуецца, што ў зямлі могуць знаходзіцца астанкі стралковага аддзялення з 5-6 чалавек.