У Гродне аншлагі на трыбунах збіраюць матчы па хакеі на траве

12 августа 2023

У Гродне аншлагі на трыбунах збіраюць матчы па хакеі на траве

Дзесяць відаў спорту, сем гарадоў Беларусі і 39 камплектаў "золата-серабра-бронзы". Сёння чакаем шмат узнагарод на II Гульнях краін СНД. Бо чэмпіёны і прызёры вызначацца ў традыцыйна медальным для Беларусі самба, плаванні, боксе, а таксама баскетболе "3 на 3" і сучасным пяцібор'і.

Актыўна ў барацьбу за медалі ўключыліся гульнявыя віды спорту. У Гродне, напрыклад, аншлагі на трыбунах збіраюць матчы па хакеі на траве.

На месцы падзей працуе наш карэспандэнт Ганна Эйсмант. Яна на прамой сувязі са студыяй.