У Гродзенскай вобласці ствараецца мабільны дадатак аб самых цікавых аб'ектах уздоўж трас рэгіёна

4 февраля 2019

Беларусь актыўна рыхтуецца да мультыспартыўнага форуму. Так, у Гродзенскай вобласці спецыяльна да ІІ Еўрапейскіх гульняў ствараецца мабільны дадак аб самых цікавых аб'ектах і славутасцях уздоўж асноўных трас рэгіёна. Разлічана навіна, першым чынам, на замежных турыстаў, якія плануюць дабірацца ў Мінск на аўтамабілі або аўтобусе. Першую частку праекта плануюць рэалізаваць ужо да першага чэрвеня. У дадатку будуць адзначаныя помнікі архітэктуры і маляўнічыя месцы, змешчаныя ўздоўж міжнароднай трасы М6. Чакаецца, што менавіта па ёй будуць ехаць еўрапейскія балельшчыкі.

Таццяна Лідзяева, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама: "Турысты змогуць азнаёміцца ў першую чаргу з аб'ектамі прыдарожнага сэрвісу, запраўкамі і, натуральна, славутасцямі, якія знаходзяцца ўздоўж трасы М6. Гэта будзе першым этапам, які мы плануем запусціць да ІІ Еўрапейскіх гульняў. Другім этапам мы плануем распаўсюдзіць на ўсе дарогі рэспубліканскага і абласнога падпарадкавання".

Як адзначаюць аўтары праекта, Гродзенская вобласць будзе сустракаць гасцей ІІ Еўрапейскіх гульняў і вельмі важна, каб першае ўражанне аб краіне было станоўчым. Зараз прыводзяцца ў парадак магістралі, развіваюцца прыдарожныя аб'екты грамадскага харчавання, устанаўліваюцца інфармацыйныя шчыты і банеры.