У госці да навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната № 10 завіталі дэпутаты Мінскага гарадскога савета

6 января 2022
Дзіцячыя ўсмешкі, падарункі і здзяйсненне мар - гэта ўсё дабрачынная акцыя "Нашы дзеці". І сёння святочны настрой зазірнуў ў Заводскі раён сталіцы! У госці да навучэнцаў дапаможнай школы-інтэрната нумар № 10 у якасці чараўнікоў завіталі дэпутаты Мінскага гарадскога савета. Прывезлі не толькі салодкія падарункі, скрыню марожанага, але і радыёвакальную студыю для будучых юных артыстаў. А яны ў адказ падрыхтавалі для гасцей "Снежны мюзікл"!

Усяго ў школе-інтэрнаце нумар 10 вучацца каля трох соцень вучняў. Для іх працуюць некалькі дзясяткаў гурткоў па інтарэсах. Там дзеці і падрыхтавалі сваім гасцям сувеніры - гліняныя падсвечнікі хендмейд. Нагадаем, дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" працягнецца да 14 студзеня.