У Гарадку абвалілася пліта перакрыцця пешаходнага моста - ахвяр няма

14 апреля 2022

У Гарадку абвалілася пліта перакрыцця пешаходнага моста цераз раку Гараджанка. Гэта здарылася ў цёмны час сутак, таму абышлося без ахвяр. Пераправа пабудавана ў 1960-я гады мінулага стагоддзя, злучае вуліцы Карла Маркса і Юбілейную. Адразу на месца здарэння выехалі службы МНС, МУС і будаўнікі. Ідзе расследаванне інцыдэнту. Рух па мосце спынены. За  200 метраў ёсць іншы пешаходны мост. Спецыялісты аператыўна  добраўпарадкоўваюць дарогі да яго, размытыя разводдзем.

Рака Гараджанка падзяляе Гарадок на дзве часткі. Цераз водную перашкоду ўзведзены чатыры аўтамабільныя масты і столькі ж пешаходных.