У Гомельскай вобласці прадставілі новага памочніка Прэзідэнта

8 апреля 2021
Новага памочніка Прэзідэнта прадставілі ў Гомелі. На гэту пасаду прызначаны Мікалай Рагашчук. Цяперашні інспектар па Гомельскай вобласці мае вялікі вопыт працы ў рэгіёнах. За плечамі - Брэсцкі ўніверсітэт і Акадэмія кіравання, працаваў на розных пасадах у чатырох рэгіёнах, апошнія гады - на пасадзе намесніка старшыні Мінскага аблвыканкама. На рабочым парадку новага памочніка - інвестыцыйныя, кадравыя пытанні, кантроль сельскай гаспадаркі, эканомікі і, вядома, праца з людзьмі. 

Першым радком у рабочым графіку памочніка Прэзідэнта - знаёмства з праблемамі раёнаў і праца з грамадзянамі.