У Гомельскай вобласці адкрыўся Міжнародны лінгвістычны лагер

6 августа 2014
Змены ў ім правядуць сотні школьнікаў пад кіраўніцтвам педагогаў з шасці краін. Але гаварыць на працягу ўсяго часу будуць толькі па-англійску.

Асаблівасці навучання ацаніў Аляксей Немаў.

Без парт і падручнікаў. Пераадольваць моўныя бар'еры тут будуць у працэсе гульняў, тэатральных пастановак. Абяцаюць нават караоке.

Кожны дзень у дзяцей праходзяць заняткі па замежнай мове. Тут, напрыклад, неабходна расказаць аб сабе. Галоўная ўмова - усё гэта на англійскай мове.

Ілля Суздалеў прыехаў сюды з Наваполацка. Веданне мовы лічыць неабходнасцю, якая дапаможа не толькі ў будучай прафесіі, але і ў жыцці. Ён хоча стаць праграмістам. Гэта паездка стала для яго не першай, акрамя новых ведаў, сустрэчы са старымі знаёмымі.

За 12 дзён з дзецьмі паспеюць пазаймацца выкладчыкі-валанцёры з 6 краін. У кожнага з іх свая методыка. Асноўны ўпор робіцца на гутарковую англійскую.

Баратай Іусал, выкладчык англійскай мовы (Турцыя): Для мяне стаў нечаканым высокі ўзровень англійскай мовы ў беларускіх дзяцей. Яны зацікаўленыя ў яго вывучэнні. Дзеці вельмі актыўныя і працавітыя. З імі лёгка працаваць.

Са 150 ахвочых трапіць у лагер змаглі толькі 60. Яны запоўнілі анкеты і прайшлі сумоўе. Аднак, у самім лагеры ўжо няма конкурсу або канкурэнцыі. Бо некалькі тыдняў не так ужо шмат, каб вывучыць мову, культуру і традыцыю іншых краін.