У Гомелі сёння прымалі ў БРСМ

11 мая 2014
25 юных гараджан у Дзень Дзяржаўнага герба і флага атрымалі членскія білеты на галоўнай плошчы горада над Сожам. Членамі маладзёжнай арганізацыі сталі лепшыя выхаванцы кадэцкіх класаў.
50 малодшых школьнікаў Гомеля сёння павязалі піянерскія гальштукі. Завяршыў урачыстасці святочны флэшмоб. Паветраныя шарыкі размалявалі неба над горадам у колеры нацыянальнага флага.