У Гомелі прайшоў галоўны навагодні паказ

29 декабря 2013

У рамках рэспубліканскай акцыі Нашы дзеці ў Гомелі прайшоў галоўны навагодні паказ. Каб паглядзець яго і атрымаць падарункі ад губернатара, у гомельскі цырк з'ехаліся больш за тысячу хлопчыкаў і дзяўчынак з усяго рэгіёну. Гэта дзеці-інваліды, дзеці са шматдзетных і малазабяспечаных сем'яў, сіроты, а таксама пераможцы розных конкурсаў і спаборніцтваў.


Яшчэ адным падарункам стаў вялікі торт. Салодкі шэдэўр на арэну цырка вывезлі пераможцы рэспубліканскага конкурсу кулінарнага мастацтва і юныя выхаванцы Гомельскага дзіцячага дома.