У Гомелі адкрыўся навучальна-метадычны цэнтр па аказанні першай дапамогі

5 февраля 2017
У ім супрацоўнікі Чырвонага Крыжа навучаць, як правільна рабіць штучнае дыханне або спыняць крывацёк. Праграма тэарэтычных і практычных заняткаў разлічана на 16 гадзін. У кожнай групе па 10 чалавек. У працэсе навучання выкарыстоўваюцца манекены і спецыяльныя імітацыйныя матэрыялы. Першымі прайшлі падрыхтоўку і атрымалі сертыфікаты валанцёры першасных арганізацый Чырвонага Крыжа.