У Гомелі 9 Мая пачалося з урачыстага шэсця

9 мая 2014

Па галоўнай вуліцы прайшлі ветэраны - для іх самыя ганаровыя месцы ў рарытэтных аўтамабілях. У калоне - прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў, звычайныя гараджане. З самай раніцы ў горадзе над Сожам гучыць музыка. У асноўным гэта песні ваенных гадоў.


Фінальным акордам шэсця стаў мітынг і ўскладанне кветак да Вечнага агню. Зараз свята ў Гомелі ў самым разгары. Выставы, парады, канцэрты, палявая кухня…