ДАІ Мінска нагадвае ўдзельнікам дарожнага руху парадак дзеянняў пры ДТЗ

1 марта 2023

Пакідаць месца аварыі строга забаронена. ДАІ Мінска нагадвае ўдзельнікам дарожнага руху аб правілах дзеянняў у выпадку ДТЗ: аўтамабілі павінны заставацца на месцы да прыезду дарожнай міліцыі і высвятлення акалічнасцей здарэння. За невыкананне гэтых правіл вадзіцеляў чакае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу. Акрамя гэтага, аўтааматар можа на час пазбавіцца правоў кіравання транспартным сродкам.

У выпадку, калі вадзіцелі ацэньваюць шкоду на суму меншую, чым 800 еўра, на месцы можна запоўніць бланк еўрапратакола і не выклікаць супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі.

Сёлета ў Мінску здарылася амаль 40 ДТЗ у асноўным з-за парушэння хуткаснага рэжыму. Таксама распаўсюджанай прычынай аварый становіцца невыкананне бяспечнай дыстанцыі.