У сталіцы стартуе традыцыйны месячнік па навядзенні парадку

28 сентября 2016

Работы па добраўпарадкаванні пачнуцца ў сталіцы ўжо з гэтай суботы. Рыхтаваць горад да зімы будуць камунальныя службы. Да генеральнай уборкі запрашаюць далучыцца і мінчан. Падчас суботнікаў плануецца высадзіць амаль паўсотні маладых алей. Рыхтуюцца да зімы і дарожныя службы - у найбліжэйшы час плануецца цалкам завершыць ямачны рамонт дарог і выездаў з дваравых тэрыторый.