Сёлета ўпершыню за парты сядуць 115 тысяч першакласнікаў

2 сентября 2019

Лінейкі пройдуць больш чым у трох тысячах школ. Дарэчы, да верасня ў Беларусі адкрыліся сем новых сярэдніх навучальных устаноў. Дзве  з іх - у Мінску, дзве - у Брэсце, па адной  у Магілёве, Гродне і Астраўцы. Усяго 2 верасня сёлета да заняткаў прыступаюць больш за мільён школьнікаў па ўсёй краіне. 

Нагадаем, да гэтага навучальнага года цалкам абнавілі праграму для вучняў першых-дзявятых класаў. 51 новы падручнік  школьнікі атрымаюць ужо на гэтым тыдні. Ну, а да 2021 года школьную праграму абновяць цалкам. Спецыялісты адзначаюць, што новыя падручнікі складаюцца з улікам заўваг педагогаў і вучняў

.