Сёлета спаўняецца 25 гадоў Мінскаму міжнароднаму жаночаму клубу жонак паслоў, дыпламатаў і замежных прадстаўнікоў

13 мая 2017

У гэты вясновы час замежныя лэдзі і іх сем'і наладжваюць дабрачынную вячэру на чале са старшынёй жаночага клуба спадарыняй Халуд Арыкат (жонкай пасла Дзяржавы Палесціна). Лоты ў дабрачыннай латарэі прадстаўляюць розныя грамадскія арганізацыі, пасольствы і творчыя людзі. Сярод іх і прадстаўнікі Беларускага саюза жанчын.

Выгандляваныя сродкі ад дабрачыннай вячэры, прысвечанай 25-годдзю клуба, будуць накіраваныя ў дзіцячыя дамы, медыцынскія ўстановы, інвалідам і састарэлым людзям.