У Дзяржынскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася экспазіцыя, прысвечаная генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны

5 мая 2022

Да Года гістарычнай памяці ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылі экспазіцыю, прысвечаную генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Дакументы, прадметны рад і фота - выстава раскрывае трагічныя старонкі 1940-х на Дзяржынскай зямлі. У гады ваеннага ліхалецця тут пацярпелі больш за 17 тысяч мірных грамадзян. У тым ліку людзі сталага ўзросту, жанчыны і дзеці - жыхары 29 вёсак, якія былі спаленыя фашыстамі. 

Гістарычную памяць пра Вялікую Айчынную на тэрыторыі Дзяржынскага раёна захоўваюць 40 помнікаў і 75 воінскіх пахаванняў. Усе мемарыялы, абеліскі і помнікі даглядаюць і аднаўляюць. У рэгіёне з'яўляюцца і новыя месцы памяці - тут працягваюцца пошукавыя работы.