У Дзятлаўскім раёне адноўлены рух цягнікоў

26 января 2014

Пасажырскія і грузавыя цягнікі ў кірунку Ліда - Баранавічы ўжо курсіруюць па раскладзе. Іх рух быў прыпынены з-за сходу з рэек грузавога цягніка ў Дзятлаўскім раёне. Састаў на месцы здарэння адцягнулі да ночы, затым супрацоўнікі чыгункі замянілі пашкоджаныя рэйкі. Нагадаем, надзвычайнае здарэнне адбылося напярэдадні на 370-м кіламетры перагона Наваельня - Нёман. Састаў, які перавозіў пустыя вагоны з Літвы, ехаў на загрузку ў Салігорск, калі больш за 20 вагонаў сышлі з рэек. Быў цалкам спынены рух і затрыманы два пасажырскія цягнікі. Пасажыраў да найбліжэйшых станцый падвозілі на аўтобусах. Зараз Следчы камітэт Беларусі праводзіць праверку па факце здарэння. Узяты фрагменты чыгуначнага палатна - іх адправяць на экспертызу. Адпрацоўваюцца дзве асноўныя версіі: нездавальняльны стан палатна і парушэнне правіл руху чыгуначнага транспарту.