У Дзень Незалежнасці народныя гулянні разгорнуцца па ўсёй краіне

2 июля 2019

Маштабна святкуе і Мінск. Як у цэнтры горада, так і ў спальных раёнах будуць арганізаваны забаўныя праграмы. Галоўнай пляцоўкай па традыцыі стане тэрыторыя ля Палаца спорту. Тут ужо з 10 раніцы пачне працаваць кірмаш і выстава народных майстроў, а таксама  вялікая зона фуд-кортаў. На тэрыторыі ля Верхняга горада можна будзе далучыцца да гістарычнай рэканструкцыі, а ў парку Перамогі адбудзецца спартыўна-музычны фестываль для ўсёй сям'і. Завершыцца святочны марафон гала-канцэртам і ўсеагульнай акцыяй "Спяём гімн разам".