У Чэрвені да канца года будзе абноўлена больш як 150 аб'ектаў

22 апреля 2020
Райцэнтр актыўна рыхтуецца да абласных “Дажынак” - пройдуць яны восенню, а своеасаблівым падарункам для мясцовых жыхароў стане упрыгожаны горад. Маштабны план па добраўпарадкаванні ўключае не толькі мадэрнізацыю існуючых збудаванняў, рамонт дарог і ўкладку новых тратуараў, але і будаўніцтва новых сацыяльных аб'ектаў. Гэта краязнаўчы музей на месцы аварыйнага будынка, і новы дзіцячы сад з басейнам на 230 месцаў.

У Чэрвені пабудавалі новы ЗАГС

Яшчэ адзін новы гарадскі аб'ект, які ўжо уведзены ў эксплуатацыю, - раённы ЗАГС. Двухпавярховы будынак поўнасцю гатовы. Першых маладых распішуць ужо ў маі.
Рамонтныя работы будуць працягвацца і летам. Асаблівая ўвага знешняму выгляду і добраўпарадкаванню цэнтральнай плошчы. Сквер каля райвыканкама упрыгожаць дэкаратыўнымі дрэвамі, туямі, а ў кашпо высадзяць кветкі.