У Брэсце ўрачыстае ўручэнне пашпартоў прайшло ў нацыянальным стылі

11 марта 2020
У Брэсце ўрачыстасць прайшла ў нацыянальным стылі. У зале прыёмаў аблвыканкама сабралі 25 14-гадовых прызёраў алімпіяд, пераможцаў спартыўных спаборніцтваў і творчых конкурсаў. Дзяўчаты  былі апранутыя ў вышыванкі, а белыя кашулі хлопцаў упрыгожылі бабачкі з беларускім узорам. Акрамя дакумента, у падарунак маладыя людзі атрымалі Канстытуцыю. Пасля афіцыйнай часткі школьнікі задалі кіраўніку вобласці пытанні, што цікавяць іх. 

Пасля  школьнікаў чакала экскурсія, прысвечаная 75-годдзю Вялікай Перамогі. Падлеткі прыехалі на пагранзаставу і ўбачылі, як сёння ахоўваюць межы Радзімы. Застава носіць імя героя Андрэя Кіжаватава. У чэрвені 1941-га малады камандзір загінуў пры абароне Брэсцкай крэпасці.