У Брэсце прайшоў абласны конкурс сярод інвалідаў па зроку

24 октября 2015

Я - самы рэабілітаваны!” Пад такой назвай ў Брэсце прайшоў абласны конкурс сярод інвалідаў па зроку. Веданне камп'ютара, азбукі Брайля, арыентаванне ў прасторы - абавязковыя этапы спаборніцтваў. Удзельнікі павінны былі таксама памераць артэрыяльны ціск і тэмпературу, настроіць гадзіннік.

Галоўная перамога - над самім сабой, кажуць удзельнікі спаборніцтваў. Менавіта такія конкурсы і дапамагаюць адчуць упэўненасць у сваіх сілах.