У Брэсце прайшоў форум дызайнераў, праграмістаў і архітэктараў

6 марта 2018

Зробім Брэст лепш! Пад такім дэвізам у абласным цэнтры прайшоў форум дызайнераў, праграмістаў і архітэктараў. Да тысячагоддзя горада над Бугам рыхтавалі прапановы, якія зробяць Брэст крэатыўным і зручным для турыстаў, гараджан і інвестараў. Для стварэння прэзентацый у каманд было 48 гадзін. Самым папулярным кірункам сярод распрацоўшчыкаў стаў турызм. Гэта зялёныя маршруты ва ўрбанізаваным асяроддзі, велаквесты, анлайн-карты, мабільныя прыкладанні аб гісторыі горада.

Прайшла і прэзентацыя прататыпаў сайтаў або мабільных прыкладанняў.