У Брэсце ўшанавалі загінуўшых абаронцаў крэпасці-героя

23 февраля 2016

Галоўныя героі сёння - гэта тыя, хто служыць і хто прысвяціў жыццё Узброеным Сілам Беларусі. Сёння па ўсёй краіне праходзяць святочныя мерапрыемствы. У Брэсце ўрачыстасці пачаліся ў легендарнай цытадэлі. Загінуўшых абаронцаў крэпасці-героя ўшанавалі хвілінай маўчання, у іх гонар прагучаў кулямётны залп. Улады рэгіёна, гараджане, ветэраны і вайскоўцы ўсклалі кветкі да Вечнага агню.

Яўген Зайцаў, ваенны камісар Брэсцкай вобласці: "Гатовасць да гэтага свята Брэсцкі гарнізон паказаў падчас правядзення комплекснай праверкі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Тыя задачы, якія стаялі перад сіламі спецыяльных аперацый, перад войскамі супрацьпаветранай абароны, усе былі выкананыя з выдатнай якасцю. Крайняя праверка гатовасці тэрытарыяльных войскаў, якая праводзілася ў Гомельскай вобласці, гаворыць пра тое, што тэрытарыяльныя войскі ў Рэспубліцы Беларусь сёння гатовыя выконваць нараўне з Узброенымі Сіламі задачы па абароне нашай дзяржавы".

Па плошчы Цырыманіялаў пад гукі ваеннага аркестра ўрачыстым маршам прайшла рота ганаровай варты. Мерапрыемствы ў Брэсце працягваюцца святочным канцэртам, узнагароджаннем лепшых вайскоўцаў і афіцэрскім балем.