У Брэсце адкрылася выстава да векавога юбілею БелТА

19 июня 2018

У Брэсце адкрылася выстава Беларускага тэлеграфнага агенцтва, якое сёлета адзначае векавы юбілей. Наведвальнікі вернісажу змогуць у дэталях разглядзець каля 70 шырокафарматных здымкаў. Асноўныя героі кадраў - людзі. Экспазіцыя "Імгненні стагоддзя" праедзе па ўсіх абласных цэнтрах.

Выстава ў Брэсце прадоўжыцца да 24 чэрвеня. Далей экспазіцыя фатаграфій з архіву БелТА адправіцца ў Віцебск. Яе ўбачаць і госці "Славянскага базару".