У Брэсце да канца лістапада правераць 35 аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей

23 ноября 2018

У Брэсце да канца лістапада спецыяльная рабочая група праверыць 35 аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей. Гэта гандлёвыя цэнтры, паліклінікі, спартыўныя і культурныя збудаванні. Асноўная ўвага дахам і навясным канструкцыям. На большай частцы аб'ектаў грубых парушэнняў не выяўлена. Заўвагі ёсць толькі па лядовай арэне горада. Блокавы будынак з металічным дахам назапашвае вільгаць, з-за гэтага ўзнікаюць падцёкі на столі. Але яны ніяк не ўплываюць на бяспеку, запэўніваюць спецыялісты. На працягу дня на аб'екце займаюцца каля 2 тысяч чалавек.