У батанічным садзе сталіцы яшчэ можна ўбачыць хрызантэмы

1 ноября 2017

У батанічным садзе сталіцы яшчэ можна ўбачыць апошнія вулічныя хрызантэмы. Карэйскі сорт асабліва ўстойлівы да халадоў і квітнее амаль да зімы. Між тым пачаўся і сезон індыйскіх хрызантэм. Ліловыя, пурпурныя, жоўтыя кветкі звычайна распускаюцца толькі ў сярэдзіне восені.

Усяго ж у батанічным садзе вырошчваюць больш за сотню розных сартоў хрызантэм. У хуткім часе калекцыю папоўняць яшчэ 35 новых відаў.