У Барысаве ўпершыню правялі аперацыю па выдаленні тромбаў з артэрый галаўнога мозгу

12 декабря 2023

У Барысаве ўпершыню правялі аперацыю па выдаленні тромбаў з артэрый галаўнога мозгу. Пацыент быў дастаўлены з інсультам, які развіваўся, і з цяжкасцю размаўляў, а дзякуючы ўмяшанню хірургаў у мужчыны з’явіўся шанц вярнуцца да нармальнага жыцця. Яшчэ нядаўна такую аперацыю жыхарам райцэнтра маглі зрабіць толькі ў Мінску, зараз жа атрымаць неабходную дапамогу можна і ў сваім горадзе.

У маланаселеных пунктах Беларусі таксама надаецца ўвага ўзроўню медабслугоўвання. У Мінскай вобласці працуюць 22 перасовачныя ФАПы. Да канца года плануюць закупіць яшчэ чатыры.