У Барысаве сёння аб’явяць прысуд па гібелі дзвюх сем'яў

26 января 2017

Амаль год таму ў адным з дамоў горада шэсць чалавек атруціліся чадным газам. На лаве падсудных два слесары прадпрыемства "Барысаўгаз". Суседзі загінуўшых сцвярджалі, што выклікалі аварыйную службу, скардзіліся на моцныя галаўныя болі. Спецыялісты праблему не знайшлі і заявілі, што ўсё ў парадку. Падсудныя віну не прызнаюць і працягваюць працаваць у той жа структуры. Слесары гавораць, што толькі пасля трагедыі кіраўніцтва выдала супрацоўнікам аналізатары чаднага газу. Журналісты Агенцтва тэленавін уважліва сочаць за сітуацыяй.