У Барысаве абмеркавалі ініцыятывы, з якімі дэлегаты ад цэнтральнага рэгіёна паедуць на УНС

30 января 2021

Калі ад кожнага залежыць будучыня краіны. Праз прызму інтарэсаў жыхароў будуць вызначаць вектары і прыярытэты яе развіцця. Рэгіянальныя сходы дэлегатаў Усебеларускага народнага сходу ў гэтыя дні праходзяць па ўсёй рэспубліцы.

Прыцягненне ў рэгіёны нацыянальных інвестараў, а таксама развіццё аддаленых ад сталіцы раёнаў Мінскай вобласці. Уключэнне дэкрэтнага водпуску па доглядзе дзіцяці ў працоўны стаж, а таксама дадатковая падтрымка ў будаўніцтве жылля для шматдзетных на сяле. У Барысаве напярэдадні абмяркоўвалі ініцыятывы і прапановы, з якімі дэлегаты ад цэнтральнага рэгіёна паедуць на Усебеларускі народны сход. Асобна гучала і тэма развіцця электратранспарту, а таксама аграэкатурызму. Нагадаем, кожны рэгіён Беларусі на УНС прадставяць 310 дэлегатаў.

Валянціна Ражанец, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі: "Якія навацыі патрэбныя раёну? Якія ў гэтай тэрыторыі прэферэнцыі? Якія магчымасці, спецыялізацыя і перспектывы? І яшчэ, на мой погляд, важна прыцягнуць нацыянальнага інвестара ў рэгіён. Таму што менавіта яго капіталам будзе ўмацоўвацца як рэгіён, так і краіна. І ён будзе ў гэтым зацікаўлены".

У цэлым жа шматлікія тэзісы - гэта і вынік грамадскіх прыёмаў, а таксама дыялогавых пляцовак. Толькі ў цэнтральным рэгіёне за апошнія месяцы іх адбылося больш за сотню.